Беларусы пацярпелі з-за банкроцтва аднаго з турэцкіх тураператараў
Грамадзяне Беларусі, Украіны, Славакіі і Польшчы — агулам некалькі тысяч чалавек — пацярпелі з-за банкроцтва аднаго з найбуйнейшых турэцкіх тураператараў — "Кар'я тур". Як паведамляе сайт kp.by, людзей, якія аплацілі адпачынак праз гэтага аператара, цяпер не пускаюць у гасцініцы. Сярод пацярпелых каля 70 беларусаў. Самая складаная сітуацыя цяпер у 24 нашых землякоў, якія адпачываюць у Аланіі. Ім паведамілі, што ў нядзелю яны мусяць вызваліць адзін з гатэляў, бо прадстаўнікі "Кар'я тур" за яго не заплацілі. Дыпламатычная місія Беларусі аказвае беларусам дапамогу і абяцае, што вымушанага вяртання на радзіму гэтых людзей не будзе.