Беларусы падалі больш за 70 тысяч падатковых дэкларацый

Па стане на 21 лютага 2008 года ў падатковыя органы Беларусі было прадстаўлена 70.154 падатковыя дэкларацыі аб сукупным гадавым даходзе за 2007 год.
У тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі прадстаўлена 7065 дэкларацый, фізічнымі асобамі — 63.089. Найбольшая колькасць дэкларацый пададзена ў Мінску, сярод рэгіёнаў — у Гомельскай вобласці.

Як паведаміла прэс-служба МПЗ, у параўнанні з мінулым годам на згаданую дату колькасць прадстаўленых дэкларацый паменшылася на 88.387. Гэта адбылося ў выніку змянення падатковага заканадаўства.

Так, тлумачыць прэс-цэнтр МПЗ, калі ў 2006 годзе падатковыя вылічэнні прадстаўляліся плацельшчыку непасрэдна падатковым органам пасля завяршэння падатковага перыяду на падставе прадстаўленай ім дэкларацыі, то з 2007 года падатковыя вылічэнні прадстаўляюцца плацельшчыку як падатковым органам, так і па месцы асноўнай працы.

БелаПАН