Беларусы перамаглі на этапе кубка Еўропы па фрыстайле
У Ленінградскай вобласці 3 лютага пачаліся спаборніцтвы этапу Кубка Еўропы па фрыстайле. У спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы ўдзельнічалі спартоўцы з Беларусі і Расіі. Перамогу, як інфармуе "Беларускі партызан", атрымалі беларускія спартоўцы. Сярод мужчын першае месца заняў беларус Максім Гусцік, на другім - расіянін Пётр Мядуліч. Трэцяе месца таксама займае наш суайчыннік Максім Булаш.
Сярод жанчын першынство заваявала беларуска Ганна Гуськова. Другое месца - у расіянкі Яны Хелмінскай. На трэцяй пазіцыі - беларуская фрыстайлістка Марыя Шчарбіна.
Сярод жанчын першынство заваявала беларуска Ганна Гуськова. Другое месца - у расіянкі Яны Хелмінскай. На трэцяй пазіцыі - беларуская фрыстайлістка Марыя Шчарбіна.