Беларусы перамаглі на этапе Кубка свету па веславанні
Беларусы паспяхова выступілі на другім этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Венгрыі. У каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў перамог беларус Дзяніс Гаража з вынікам 1.54,989. Другое месца заняў канадзец Марк Олдэршоў, яго вынік — 1.55,619. На трэцім Лі Цян з Кітая, які прайшоў дыстанцыю за 1.55,817. У каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 метраў перамаглі беларусы Аляксандр Ваўчэцкі і Дзмітрый Рабчанка — 1.46,395. Аляксандр і Андрэй Багадановічы з вынікам 1.47,337 былі трэцімі. Другое месца занялі палякі Марцін Гржыбоўскі і Лукаш Вашчынскі — 1.47,307, паведамляе сайт allsportinfo.ru.