Беларусы перамаглі ў першым матчы чэмпіяната Еўропы па пляжным гандболе
У італьянскім Місана-Адрыятыка сёння працягнуцца матчы 5-га чэмпіяната Еўропы па пляжным гандболе. У першы гульнявы дзень зборная Беларусі правяла два паядынкі. У стартавай сустрэчы папярэдняй групы "В" падапечныя Спартака Мірановіча перамаглі каманду Сербіі 2:0 (14:10, 15:12).
Затым беларусы прайгралі ўкраінцам - 0:2 (9:18, 16:21). Пасля першага дня спаборніцтваў у нашай групе наперадзе зборныя Вугоршчыны і Украіны, якія набралі па чатыры ачка. Нашым спартоўцам засталося правесці тры сустрэчы - з вугорцамі, грэкамі і нарвежцамі.
Нагадаем, што зборная нашай краіны заваявала "золата" на першым чэмпіянаце Еўропы ў Італіі ў 2000 годзе, а праз два гады ў Іспаніі стала бронзавым прызёрам. Цяперашняе першынство фінішуе ў нядзелю, 15 ліпеня.
БЕЛТА