Беларусы плацяць 107 розных падаткаў

Беларускія прадпрымальнікі плацяць ледзь не больш за ўсіх розных падаткаў у свеце — 107. З бліжэйшых суседзяў іх апярэджваюць толькі ўкраінцы, для якіх прыдумалі самую вялікую колькасць падаткаў у свеце — 147. Па звестках украінскага сайта "УКРБИЗНЕС", у Расіі для прадпрымальнікаў існуе 11 розных падаткаў, у ЗША — 10, у Польшчы — 40.