Беларусы працуюць у штабе кандыдата ў прэзідэнты Польшчы Камароўскага
Актывісты беларускіх моладзевых недзяржаўных арганізацый працуюць у штабах кандыдата ў прэзідэнты Польшчы Браніслава Камароўскага. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў прэс-сакратар міжнароднага моладзевага аб'яднання "Рух "Маладая Беларусь" (Літва) Цімафей Дранчук. Па яго словах, 13 чэрвеня больш за два дзясяткі актывістаў адправіліся ў Польшчу па запрашэнні моладзевага аддзялення партыі "Грамадзянская платформа" "Маладыя дэмакраты". Беларусы раз'ехаліся па рэгіёнах Польшчы. У дзень выбараў, 20 чэрвеня, яны будуць назіральнікамі на выбарчых участках.
Дранчук адзначыў, што ў склад дэлегацыі ўвайшлі сябры міжнароднага аб'яднання "Малады фронт", арганізацый "Моладзь БНФ", "Моладзь БХД", моладзевай філіі АГП, "Правага альянсу" і іншых арганізацый.
Дранчук адзначыў, што ў склад дэлегацыі ўвайшлі сябры міжнароднага аб'яднання "Малады фронт", арганізацый "Моладзь БНФ", "Моладзь БХД", моладзевай філіі АГП, "Правага альянсу" і іншых арганізацый.