Беларусы прапілі за паўгода больш за 1 мільярд долараў
Міністэрства статыстыкі і аналізу агучыла лічбы па ўжыванні алкаголю за першае паўгоддзе. Высветлілася, што беларусы патрацілі на спіртное 2,5 трыльёна рублёў, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
На першым месцы пладовыя віны – іх ужыта 98 мільёнаў літраў. Па 11 літраў на кожнага жыхара, уключаючы немаўлятаў. Другое месца ў гарэлкі. Выпіта за паўгода 61 мільён 270 тысяч літраў (па 6, 33 літра на кожнага жыхара).
Трэцяе — у вінаў вінаградных – 14 мільёнаў 280 тысяч літраў. Чацвёртае – у лікёра-гарэлачных вырабаў, пятае – у пеністых вінаў і шампанскага. У рэйтынгу слабаалкагольных напояў безумоўны лідэр — піва. Яго выпілі за паўгода 142,5 мільёнаў літраў. Прыкладна па 15 літраў на кожнага беларуса.
Увогуле, па звестках Мінстата, кожны восьмы рубель, патрачаны ў прадуктовай краме, ідзе на алкаголь.