Беларусы-пустэльнікі вярнуліся на радзіму з Расіі, але не ўсе

У Беларусь вярнуліся пяцёра грамадзянаў нашай краіны, якія пасля выхаду з пячоры сектантаў у Пензенскай вобласці Расіі заставаліся жыць ў вёсцы Нікольскае. Учора суд прыняў рашэнне пра дэпартыцыю беларусаў на радзіму і аштрафаваў іх за парушэнне правілаў уезду і знаходжання на расійскай тэрыторыі на суму ад 100 да 200 долараў. Аднак, як паведамляе "Інтэрфакс", было вырашана не дэпартаваць сям'ю Вабішчэвіч - маці з дзецьмі, бо іх муж і бацька дагэтуль знаходзіцца ў пячоры.

Былыя пустэльнікі едуць у суправаджэнні міліцыянтаў, якія давязуць іх дахаты ў Брэсцкую і Магілёўскую вобласць.