Беларусы распрацавалі тэст-сістэму для хіміятэрапіі пры раку
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падаў дакументы на атрыманне патэнта на тэст-сістэму, у якой выкарыстоўваецца клетка чалавека, для выбару курсу хіміятэрапіі пры раку малочнай залозы. Аб гэтым паведаміла дырэктар установы Людміла Дубоўская 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Дубоўская падкрэсліла, што тэст-сістэма грунтуецца на падыходзе, які дазваляе праводзіць індывідуальны падбор хіміяпрэпаратаў. Па яе словах вынік тэста, які рэкамендуе пэўную хіміятэрапію менавіта для гэтага хворага, можа быць гатовы на працягу тыдня.
Загадчык лабараторыі малекулярнай біялогіі Ігар Валатоўскі расказаў, што пакуль прэпараты для хіміятэрапіі падбіраюцца эксперыментальным метадам, Часам для выбару прэпарата, які падыходзіць, хворыя спрабуюць некалькі відаў лекаў, паведамляе БелаПАН.