Беларусы распрадаюць алімпійскія медалі (Фота)
Аб’ява аб продажы ванкуверскіх узнагарод з’явілася на адным з форумаў
На форуме сайта onliner.by Еўрарадыё адшукала аб’яву аб продажы алімпійскіх медалёў. На выбар прапануецца залатая і срэбная ўзнагароды. Пры гэтым прадавец абяцае дастаць і бронзавую. У камплект таксама ўваходзяць дакументы, чахол і сертыфікат.
Невядомы прадавец кошт не называе, але за ўзнагароды ўжо прапануюць да тысячы долараў. Таксама невядомае і паходжанне медалёў.

Нагадаем, на сёлетняй зімовай Алімпіядзе беларусы заваявалі тры медалі: срэбра і бронзу выйгралі біятланісты Сяргей Новікаў і Дар’я Домрачава, а золата нашай камандзе прынёс фрыстайліст Аляксей Грышын.