Беларусы штурмавалі лінію "Танэнберг" у Эстоніі

Беларусы прынялі ўдзел у міжнародных Днях ваеннай гісторыі, якія прайшлі ў Эстоніі. У гэтым фестывалі ваенна-гістарычных клубаў удзельнічалі рэканструктары з нашай краіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Фінляндыі.  Каля 150 чалавек аднавілі падзеі 1944 года, калі савецкія войскі штурмавалі абарончую лінію "Таненберг" каля эстонска-латвійскай мяжы. Ахвяры савецкай і нямецкай арміяў тады склалі 35 тысяч чалавек. Гэта ці не найбольшая колькасць загінулых салдат на квадратны кіламетр у гісторыі ўсёй Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамляе латвійская газета "Вести Сегодня", у межах фестываля прайшла і рэканструкцыя эпізода Паўночнай вайны.