Беларусы спекулююць валютай ва Ўкраіне
Ва Ўкраіне фінансавы крызіс прывёў да з'яўлення валютчыкаў. Падзарабіць на гэтай ніве вырашылі і нашыя суграмадзяне. Пачынаючы з пятніцы, 20 снежня, каля банкаўскіх установаў Ковеля, што ў Валынскай вобласці Украіны, з’явіліся велічэзныя чэргі жадаючых абмяняць валюту на грыўні. Аднак украінскія банкі апошнім часам практычна перасталі абменьваць долары і еўра, таму людзі пацягнуліся да валютчыкаў, якія раптам з'явіліся.
Як выявілася, валютчыкамі апынуліся беларусы. Прыязджаючы ва Ўкраіну, яны масава абменьвалі ў банках “зайчыкі” на грыўні. Пасля гэтага нашыя землякі пачыналі скупляць ва ўкраінцаў каля банкаў долары і еўра.