Беларусы сталі часцей браць шлюбы, а разводаў стала менш

Шлюбаў у Беларусі рэгіструецца больш, а разводаў — менш. Як паведамляе тэлеканал СТВ, у першым паўгоддзі бягучага года было зарэгістравана 30 тысяч 600 шлюбаў, а гэта амаль на 9% больш, чым было ў аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым у Беларусі адзначаецца зніжэнне колькасці разводаў — 17 тысяч за шэсць месяцаў, а гэта на 4% менш, чым летась.