Беларусы сталі эканоміць на харчаванні, каб выплаціць крэдыты
Беларусы сталі горш харчавацца, каб выплаціць пазыкі па крэдытах. Пра гэта 25 сакавіка паведаміла на прэс-канферэнцыі намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч. Кухарэвіч: “Выдаткі хатніх гаспадарак на харчаванне ў 2009 годзе склалі 460 тысяч рублёў у месяц. У параўнанні з 2008 годам, з улікам росту індэксу коштаў на харчаванне, выдаткі зменшыліся на 5%. Частка насельніцтва стала абмяжоўваць бягучае спажыванне з мэтай назапашвання грашовых сродкаў, частка - з-за неабходнасці пагашэння раней узятых крэдытаў і пазык. Выдаткі хатніх гаспадарак на выплату адсоткаў і пагашэнне запазычанасці па крэдытах выраслі ў 2009 годзе ў параўнанні з 2008 гадам у 1,5 раза".
Пры гэтым на ўклады і зберажэнні летась беларусы накіравалі на 18% больш сродкаў, чым у 2008-м.
Пры гэтым на ўклады і зберажэнні летась беларусы накіравалі на 18% больш сродкаў, чым у 2008-м.