Беларусы сёння наладзяць рукапашныя баі пад Масквой
Беларускія спартоўцы выступяць сёння на міжнародным турніры па рукапашным бою ў падмаскоўным Галіцына. Ён прысвечаны памяці герояў-памежнікаў і праводзіцца ў рамках спартакіяды памежных ведамстваў дзяржаваў-удзельніц СНД.
Плануецца, што на працягу трох дзён за прызавыя месцы ў васьмі катэгорыях будуць змагацца больш за 200 спартоўцаў з сямі краінаў. Беларуская каманда на турніры прадстаўленая пяцю спартоўцамі.
БЕЛТА
Плануецца, што на працягу трох дзён за прызавыя месцы ў васьмі катэгорыях будуць змагацца больш за 200 спартоўцаў з сямі краінаў. Беларуская каманда на турніры прадстаўленая пяцю спартоўцамі.
БЕЛТА