Беларусы сёння змогуць убачыць сонечнае зацменне

Беларусы 4 студзеня змогуць убачыць сонечнае зацменне, якое пачнецца ў 08:40 , распавялі ў абсерваторыі БДУ. У максімуме зацьмення Месяц закрые Сонца на 86%. Скончыцца зацьменне ў 13:00.  Зацьменне змогуць убачыць жыхары Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, паведамляе БелТА.