Беларусы ўпершыню будуць глядзець "Грэмі" ў жывым эфіры
11 лютага ўпершыню ў гісторыі
беларускага тэлебачання Першы канал пакажа тэлеверсію юбілейнай цырымоніі
ўручэння прэміі "Грэмі".
Гэтая самая прэстыжная музычная ўзнагарода Нацыянальнай акадэміі гукапісу ЗША, якая аб'ядноўвае 20 тысяч прадстаўнікоў свету музыкі, сёлета будзе ўручацца ў 50-ы раз. Яркае шоў з удзелам музычных зорак першай велічыні штогод збірае каля экранаў вялізную аўдыторыю. Сёлета да яе далучацца і тэлегледачы з Беларусі.
Прэмія "Грэмі" была заснаваная Асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній ЗША у 1958 году. Ідэя яе стварэння нарадзілася ў прафесійных музыкаў у Лос-Анджалесе ў 1957 годзе, калі адзначаліся 80-я ўгодкі вынаходства грамафона Томасам Эдысанам. Адтуль — і назоў "Грэмі", і форма прызавой статуэткі (пазалочаны грамафончык).
Агулам "Грэмі" прысуджаецца ў 108 катэгорыях па 30 музычных жанрах — ад альтэрнатыўнай да класічнай музыкі. Пераможцу выбіраюць у выніку галасавання ўпаўнаважаныя чальцы Амерыканскай акадэміі гукапісу — паспяховыя прызнаныя спевакі, музыкі, гукаінжынеры, такія як Джон Бон Джові, Prince, Пол Сайман, Beyonce.
Фаварытамі сёлетняй цырымоніі, якая пройдзе ў Лос-Анджалесе 10 лютага, з'яўляюцца брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс і амерыканскі рэпер Канье Вэст. На "Залаты грамафон" сёлета таксама прэтэндуюць Пол Макартні, Крысціна Агілера, Beck, Green Day, Nickelbac, U2 і інш.
У спісе намінантаў прэміі ёсць і расійцы: оперная спявачка Ганна Нятрэбка і сусветна вядомы альтыст і дырыжор Юры Башмет з аркестрам "Салісты Масквы".
Тэлеверсія цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі" будзе паказаная 11 лютага ў вечаровым эфіры Першага канала.