Беларусы вернуцца з Егіпта да дня святога Валянціна

Паводле яго словаў, шмат якія турысты, якія адпачывалі ў Егіпце на момант пачатку там беспарадкаў, або ўжо вярнуліся, або знаходзяцца на шляху дадому.

Як распавяла вядучы спецыяліст камерцыйнай службы авіякампаніі "Белавія" Людміла Прановіч, 5 лютага з Хургады ў Мінск прыляцелі 144 чалавекі. Яшчэ 145 чалавек вярнуліся 6 лютага з Шарм-эль-Шэйха. Наступным рэйсам, які адбудзецца 8 лютага, "Белавія" забярэ яшчэ прыкладна 140 турыстаў, паведамляе БелТА.