Беларусы везлі ў Сібір 150 тон "падазронага малака"
Буйная партыя сухога малака, якое везлі з Беларусі ў Сібір, у Краснаярскі край, затрыманая супрацоўнікамі расійскага ветэрынарнага нагляду. На ўсю прадукцыю, а гэта 150 тон, адсутнічаў дазвол ветэрынарнай службы Краснаярскага краю. Цяпер беларускае малако змешчанае на захоўванне да атрымання дазваляльных дакументаў на яго ўвоз. Пра якасць прадукта нічога не паведамляецца, адзначае сайт ngs24.ru.