Беларусы, як і брытанцы, незадаволеныя сваімі заробкамі

Збор дадзеных праводзіўся шляхам ананімнага онлайн анкетавання на нацыянальных сайтах аб працы і заробку. У Беларусі гэта — сайт Mojazarplata.by.

З 190000 апытаных беларусаў вельмі задаволеныя сваім прыбыткам толькі 3,7%. Менш задаволеных выявілася толькі ў Вялікабрытаніі — 2,7%.

Незадаволеныя сваім узроўнем прыбытку 50,1% беларускіх рэспандэнтаў (з іх 23.09% — вельмі незадаволеныя). 30,9% не змаглі вызначыцца са стаўленнем да сваіх заробкаў.

Задаволеныя сваім заробкам ўсяго толькі 15,4% беларусаў.