Беларусы замежжа будуць галасаваць на 44 выбарчых участках

Па чатыры выбарчыя ўчасткі на прэзідэнцкія выбары адкрыюцца ў Расіі і Польшчы. Па два будзе ў Кітаі,  ЗША, Нямеччыне і Латвіі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Лазавік: "За мяжой будуць створаныя 44 выбарчыя участкі.  Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Велікабрытанія, Венгрыя, Венесуэла, Ізраіль, Італія, Казахстан, Канада, Куба, Літва, Малдова, Славакія, Сербія, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, ПАР, Японія".

Таксама выбарчыя ўчасткі з’явяцца ў Нідэрландах, Аўстрыі, В’етнаме ды Лівіі.