Беларусы зарабляюць на спекуляцыі доларам ва Ўкраіне

На спекуляцыі доларам ва Ўкраіне зарабляюць жыхары паўднёвых абласцей Беларусі. Як паведамляе партал 24.ua, яны "дапамагаюць ліквідаваць дэфіцыт наяўнай валюты", які ўзнік у нашых паўднёвых суседзяў. Паколькі, у адрозненне ад іншых краін, курс долара ва Ўкраіне расце, прывозіць яго з Беларусі стала выгадна. На розніцы курсаў можна за адну паездку (пры ўмове ўвозу дазволеных 10 тысяч еўра ці эквівалента ў іншай валюце) зарабіць ад тысячы да трох тысяч долараў, у залежнасці ад таго, дзе здаваць долары - у банку ці на чорным рынку.

Аднак і самі ўкраінцы займаюцца кантрабандай долара, скупляючы яго ў Беларусі. На гэты факт нядаўна звярталі ўвагу прадстаўнікі праваахоўных органаў Беларусі.