Беларусы завінаваціліся камунальшчыкам 11 мільёнаў долараў

Запазычанасць насельніцтва за карыстанне жыллёва-камунальнымі паслугамі складае больш за 33 млрд рублёў. Пра гэта супрацоўніца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Качан. Па яе словах, якія перадае БелаПАН, з агульнай колькасці неплацельшчыкаў самая малазабяспечаная частка насельніцтва — пенсіянеры — складае крыху больш за 3%. Таксама Качан заявіла, што сёння насельніцтва аплочвае толькі каля 30% кошту за газ і электраэнергію, якой мы разлічваемся з Расіяй.