Беларусы змогуць аформіць шматразовае пасведчанне на ўвоз машын у Расію
Беларусы атрымаюць магчымасць афармлення шматразовага пасведчання на часовы ўвоз аўтатранспарту на тэрыторыю Расіі тэрмінам на паўгады. Адпаведны пратакол падпісалі Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі і Федэральная мытная служба Расіі. Новаўвядзенне пачне працаваць на працягу месяца, інфармуе сайт afn.by.
Нагадаем, што цяпер беларускія грамадзяне афармляюць пасведчанне
часовага ўвозу транспартных сродкаў кожны раз пры ўездзе на тэрыторыю
Расіі на расійскай мытні.