Беларусы змогуць працаваць у Польшчы без дазволу

Міністэрства працы Польшчы зацвердзіла распараджэнне, паводле якога замежнікі будуць працаваць у краіне толькі на падставе дакумента ад працадаўцы. Афармляць адмысловы дазвол ім не будзе трэба.

Працадаўца мусіць паведаміць пра намер працаўладкаваць грамадзяніна адной з гэтых краінаў ва ўпраўленне працы таго ці іншага рэгіёна і зарэгістраваць там заяву аб прыёме замежніка на працу, паведамляе БЕЛТА.