Беларусы змогуць працаваць у Польшчы без дазволу
З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы і Украіны змогуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу.
Міністэрства працы Польшчы зацвердзіла распараджэнне, паводле якога
замежнікі будуць працаваць у краіне толькі на падставе дакумента ад
працадаўцы. Афармляць адмысловы дазвол ім не будзе патрэбна.
Працадаўца
мусіць паведаміць пра намер працаўладкаваць грамадзяніна адной з гэтых
краінаў ва ўпраўленне працы таго ці іншага рэгіёна і зарэгістраваць там
заяву аб прыёме замежніка на працу, паведамляе БЕЛТА.