Белавежская пушча церпіць ад меліярацыйнай засухі
Вады няма нават у 9-колцавых калодзежах навакольных вёсак. На тэрыторыі парка -
больш за 400 км адкрытых меліярацыйных каналаў. Яшчэ 1680 км такіх
каналаў пракладзеныя ў ахоўнай зоне Пушчы. Агульная плошча асушаных земляў у межах Нацыянальнага парка
«Белавежская пушча» складае больш за 20 тыс. га. Меліярацыйныя аб'екты
ламаюць натуральны гідралагічны рэжым на ўсёй гэтай плошчы.
Вады няма нават у вясковых студнях на дзевяць кольцаў. Эколагі прапануюць адмовіцца ад інтэнсіўнага выкарыстання асушальных сістэм. Рэкамендавана пакінуць у натуральным стане і спісаць з балансу асушаных земляў хоць бы першыя 300 га ў пойме ракі Лясная Правая.
У вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна на сёння захаваліся 222 сядзібы. Жывуць тут больш за 500 чалавек. Гаворыць мясцовая жыхарка Ганна Кендысь: - Толькі прыходзіць вясна, адразу нашы студні перасыхаюць. Каб набраць вядро, даводзіцца некалькі разоў зачэрпваць.
Ужо ў красавіку студня Ганны Кендысь практычна пустая. Між тым у ёй аж дзевяць бетонных колцаў. Вада сышла пасля асушвання земляў у межах Белавежскай пушчы. Тады жа адрэзалі ад Вярховічаў і пашу. З-за недахопу вады і пашу вёска адмовілася ад кароў. Хоць раней іх трымалі больш за 100.
.
Па пісьмовых заявах жыхароў абязводжаныя Вярховічы ўключылі ў дзяржаўную праграму "Чыстая вада". Але неабходных працаў трэба чакаць як мінімум да 2011 г. У Камянецкім раённым і Брэсцкім абласным ЖКГ няма сродкаў і хуткім часам не прадбачыцца.
Гаворыць начальнік Камянецкага ЖКГ Аляксандр Галавач: - Мы прапаноўвалі людзям скласціся грашыма. Можна было пабудаваць 10 або 15 калонак уздоўж вуліцы, але справа тады не ссунулася.
Непадалёк ад Вярховічаў улада ўладкоўвае аграгарадкі "Далбізна" і "Агароднікі". Там таксама пакуль не выконваецца сацыяльны стандарт у забеспячэнні кожнага жыхара 35 л вады ў суткі.
У Вярховіцкай сельскай бальніцы на 30 ложкаў вядзецца запіс пацыентаў у чаргу. На ўчастку абслугоўвання гэтай установы, якая туліцца ў старых сценах без капітальнага рамонту - 3 тыс. чалавек. Надзвычайна высокая захворвальнасць звязаная з ужываннем нячыстай вады.
Аляксандр Лукашэнка аддаў распараджэнне зрабіць заключэнне аб стане вадацёкаў, вадаёмаў і меліярацыйнай сеткі Белавежскай пушчы. Паводле спецыялістаў, цяпер на тэрыторыі парка - больш за 400 км адкрытых меліярацыйных каналаў. Яшчэ 1680 км такіх каналаў пракладзеныя ў ахоўнай зоне Белавежскай пушчы.
Здымак Юрася
РэгіёнBY