"Белавія" працягвае палёты ў Еўропу
Самалёты кампаніі "Белавія" з Мінску працягваюць лятаць у Еўропу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца аэрапорта “Мінск-2” Наталля Пракапенка. Пракапенка: "Амстэрдам абвясцілі рэгістрацыю. Вылету давядзецца пачакаць, бо можа змяніцца сітуацыя. А пакуль Рым паляцеў, а Вену мы чакаем, што скажа авіякампанія. Яны ў рэжыме чакання пакуль".
19 красавіка з Мінску адмянілі толькі рэйсы ў Рыгу, Вену і Талін.
Дарэчы, еўрапейскія кампаніі - чэскія, эстонскія, нямецкая "Люфтганза" і "airBaltic" адмянілі ўсе рэйсы ў Беларусь.
19 красавіка з Мінску адмянілі толькі рэйсы ў Рыгу, Вену і Талін.
Дарэчы, еўрапейскія кампаніі - чэскія, эстонскія, нямецкая "Люфтганза" і "airBaltic" адмянілі ўсе рэйсы ў Беларусь.