БелАЗ плануе паставіць у Польшчу некалькі дзясяткаў самазвалаў

Беларускі аўтамабільны завод плануе паставіць у Польшчу сёлета некалькі дзясяткаў самазвалаў. Такая дамоўленасць была дасягнутая, калі БелАЗ анведала дэлегацыя дырэктараў польскіх кар'ераў. Польскіх спажыўцоў у першую чаргу цікавілі "малыя" БелАзы. Менавіта самазвалы невялікай грузападымальнасці выкарыстоўваюцца ў польскіх кар'ерах.

Як інфармуе БЕЛТА, Польшча з'яўляецца традыцыйным спажыўцом тэхнікі БелАЗа. Летась у гэтую краіну было адпраўлена 18 самазвалаў.