Белдзяржстрах: Людзей падманулі, што пасля патопу ўсе атрымаюць страхоўкі
Больш за 160 чалавек звярнуліся ў “Белдзяржстрах” па страхоўкі пасля сталічнага патопу. Калі ўлічыць іншыя страхавыя кампаніі, то такіх зваротаў некалькі соцень. Але пацярпелыя, пераважная большасць з якіх мае абавязковы страхавы поліс, нічога не атрымаюць. Прычыны Еўрарадыё патлумачыла страхавы агент Наталля з “Белдзяржстраху”:
Наталля: Я сама асабіста глядзела перадачу па тэлебачанні. Сказалі, што ўсе пацярпелыя, калі звернуцца да страхоўшчыкаў, атрымаюць выплаты. І вы ведаеце, хлынуў такі паток кліентаў, усе пачалі тэлефанаваць, прыязджаць. Але ў перадачы не дагаварылі самае галоўнае. Выплаты атрымаюць тыя, у каго аўтамабіль застрахаваны па аўтакаска, а не ўсе-ўсе, хто пацярпеў, разумееце.
Пра тое, хто ўсё ж мае шанцы атрымаць страхоўку, у хуткім часе чытайце на сайце Еўрарадыё.