"Белдзяржстрах" пачаў страхаваць мабільныя тэлефоны

РУСП "Белдзяржстрах" пачаў страхаванне мабільных тэлефонаў. Кошт страхавога поліса — ад 3,5% да 4,5% ад кошту тэлефона, інфармуе БЕЛТА. Страхавым выпадкам лічыцца страта мабільнага тэлефона ў выніку крадзяжа, рабавання, разбою незалежна ад яго месцазнаходжання ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Каб застрахаваць свой тэлефон, пры сабе неабходна мець пашпарт і дакумент аб набыцці тэлефона з указаннем звестак аб прадаўцу.

Акрамя тэлефона, на страхаванне прымаюцца лічбавая фота-, відэа- і аўдыёапаратура (лічбавыя фотаапараты і фотакамеры, лічбавыя відэакамеры, партатыўныя DVD-, CD-, MP3-плейры, лічбавыя дыктафоны), партатыўныя камп'ютары (ноўтбукі, кішэнныя персанальныя камп'ютары), персанальныя лічбавыя памочнікі (электронныя запісныя кніжкі, палмтоп, КПК, GPS-навігатары, камунікатары, радыётэлефоны стандарту DECT). На страхаванне прымаюцца прылады, з даты выхаду на рынак якіх (з моманту вытворчасці) мінула не больш за 3 гады. Пры падпісанні дамовы страхавання правяраецца працаздольнасць прылады і адсутнасць вонкавых пашкоджанняў.