"Белэнэрга" плануе аднавіць электразабеспячэнне да канца дня
Па інфармацыі "Белэнэрга", адключанымі заставаліся 345 населеных пунктаў.
"Белэнэрга" плануе аднавіць электразабеспячэнне абясточаных з-за цыклона "Нікалас" населеных пунктаў да канца дня, калі стыхія не прынясе дадатковых разбурэнняў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў вядучы інжынер аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення "Белэнэрга" Ўладзімір Кардуба.
"Сёння, калі не будзе замінаць стыхія, працы па падачы электраэнергіі ў абясточаныя населеныя пункты будуць скончаны", - адзначыў ён, дадаўшы, што пакуль вецер не сціхае, у некаторых месцах сёння раніцай нават знёс аўтобусныя прыпынкі.
Фота: mr7.ru