Белгарадскі “Салют” прыглядаецца да Булыгі
Белгарадскі футбольны клуб “Салют”, якм выступае ў першым дывізіёне расійскага першынства, мае намер у бліжэйшы час узмацніць лініі паўабароны і атакі. У Белгарадзе маюць намер у бліжэйшы час правесці перамовы аб пераходзе 8-кратнага чэмпіёна Расіі Андрэя Ціханава, і прыглядаюцца да форварда зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ Віталя Булыгі. У міжсезонне 30-гадовы беларускі футбаліст ужо ездзіў на прагляд у Расію — у “Анжы” з Махачкалы, піша “Спорт-Экспресс”.