Бельгія перадае Венгрыі старшынства ў Еўрасаюзе
Старшынства ў Еўрасаюзе з 1 студзеня на бліжэйшыя паўгода пераходзіць на аснове ратацыі ад Бельгіі да Венгрыі. Венгрыя мае намер сфакусаваць дзейнасць на наступных галоўных кірунках: забеспячэнне эканамічнага росту і занятасці ў краінах ЕС шляхам узмацнення каардынацыі эканамічных палітык і падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў; паляпшэнне ўмоў жыцця еўрапейцаў; рэалізацыя еўрапейскай палітыкі пашырэння і ўсходняга суседства.
Будапешт разлічвае таксама садзейнічаць прыёму ў шэнгенскую зону Румыніі і Балгарыі, распрацаваць стратэгію развіцця Дунайскага рэгіёна, зрабіць унёсак у змаганне з беднатой у Еўропе і сацыяльную інтэграцыю цыганскіх меншасцяў.
Асобную ўвагу вугорскае кіраўніцтва мае намер надаць працягу працэсу пашырэння ЕС і, у прыватнасці, распачаць усе неабходныя высілкі з тым, каб перамовы аб уступе ў супольнасць Харватыі былі завершаныя ў першым паўгоддзі 2011 года.
Акрамя таго, Будапешт нацэлены на садзейнічанне рэалізацыі праграмы ЕС "Усходняе партнёрства", накіраванай на палітычнае і эканамічнае збліжэнне з шасцю постсавецкімі рэспублікамі (Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Украінай, Малдавіяй і Беларуссю).
У сувязі з гэтым венгерскія ўлады плануюць правесці ў траўні будучага года ў Будапешце саміт "Усходняга партнёрства".
Як краіне-старшыне ЕС Венгрыі прадстаўлены бюджэт у 80 мільёнаў еўра, перадае РИА НОВОСТИ