Бельгійцы падарылі беларускім ратавальнікам пажарныя рукавы
Прадстаўнікі пажарных часцей з Бельгіі наведалі Беларусь 2-6 ліпеня. Дэлегацыю ўзначаліла мэр горада Ліхтэрвельда Рыя Безарт-Пацін, якая з'яўляецца шэфам пажарных свайго горада.
Мэтай візіту стала ўмацаванне і пашырэнне кантактаў, наладжаных раней з калегамі з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Бельгійцы ўзялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці, адбылася нефармальная сустрэча з міністрам па надзвычайных сітуацыях Энверам Барыевым, падчас якой абмяркоўваліся планы далейшага супрацоўніцтва.
Дэлегацыя наведала офіс ганаровага консула Бельгіі ў Беларусі і ўзяла ўдзел у праграме, падрыхтаванай калегамі з Дзяржынска.
З дазволу ўладаў сваіх гарадоў пажарныя часці Бельгіі падзяліліся з беларускімі калегамі неабходным абсталяваннем, а таксама падарылі спецаўтамабіль і пералічылі грашовыя сродкі на набыццё пажарных рукавоў.
Бельгійцы таксама цікавіліся, якое абсталяванне неабходна беларускім пажарным часцям, і пасля вяртання разгледзяць магчымасць аказання ім матэрыяльнай дапамогі.
БелаПАН