Бельгійскі фермер выпадкова пашкодзіў трубаправод НАТА

Паліўны трубаправод НАТА пашкодзіў бельгійскі фермер. Паведамляецца, што здарэнне адбылося, калі ён апрацоўваў свой зямельны ўчастак. Трубаправод забяспечвае палівам штаб Вярхоўнага галоўнакамандавання Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі альянса ў Еўропе, які знаходзіцца ў бельгійскім горадзе Монс.

На працягу мінулай начы пажарныя брыгады і аварыйныя службы НАТА адкачвалі дзесяткі кубаметраў паліва, якое разлілося з пашкоджанай трубы. Цяпер праводзіцца аднаўленне трубаправода і ліквідацыя наступстваў "дыверсіі".

РИА "Новости"