"Белнафтахім": Расійская нафта працягвае паступаць на беларускія НПЗ

Расійская нафта працягвае паступаць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка. У канцы мінулага тыдня ў "Белнафтахіме" заяўлялі, што вядзецца праца па падпісанні кантрактаў на пастаўку нафты з расійскімі кампаніямі. Аднак на пытанне, колькі новых кантрактаў падпісана і на які тэрмін, прэс-сакратар адказваць адмовілася. Яна заявіла, што гэтая інфармацыя з'яўляецца камерцыйнай таямніцай.

Нагадаем, апошні раўнд беларуска-расійскіх перамоваў па ўмовах пастаўкі ў Беларусь нафты ў 2010 годзе адбыўся ў Маскве 9 студзеня і скончыўся безвынікова. Новая дата перамоваў невядомая.