Белпошта і без адраса ведае, дзе шукаць Мілінкевіча
Аляксандру Мілінкевічу даставілі ліст, на якім нават не быў прастаўлены адрас Як паведаміў у сваім блогу Алесь Лагвінец, адна з брусэльскіх арганізацыяў даслала ліст. На канверце было пазначана толькі імя, прозвішча ды фармулёўка "лідэр апазыцыі". Старанны службоўца Белпошты падпісаў алоўкам слова "БНФ". Ліст да адрасата дайшоў.
Як адзначыў у гутарцы з Еўрарадыё Алесь Лагвінец, палітолаг і памочнік Аляксандра Мілінкевіча, такая казусная памылка магла здарыцца з-за блізкіх пазіцыяў Руху “За свабоду” і Партыі БНФ.
Алесь Лагвінец: “Здараюцца і на самым высокім узроўні самыя бязглуздыя памылкі. Таму бывае і такое. Ніхто ж не адмаўляе і таго таксама, што пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча блізкая да пазіцыі Партыі БНФ”.