"Белпошта" сёння не будзе прымаць плацяжы

"Белпошта" сёння не будзе прымаць плацяжы

28 лютага РУП "Белпошта" не будзе прымаць плацяжы, інфармуе БЕЛТА. Плацяжы за паслугі і плацяжы у бюджэт не будуць прымацца сёння ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку на плацежна-даведачных тэрміналах "Белпошты".

Гэта тлумачыцца правядзеннем тэхнічных і прафілактычных работ. 

Але ў "Белпошце" запэўніваюць, што з 1 сакавіка прыём плацяжоў ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі будзе зноў адбывацца ў поўным аб'ёме.