"Белсаюздрук" – "Нашай Ніве": "Зніклы" нумар мы прадалі

Газета “Наша Ніва” атрымала пісьмовы адказ ад "Белсаюздруку". Нагадаем нумар, у якім згадвалася пра фільм “Хросны бацька”, чытачы не здолелі адшукаць у кіёсках. Між тым, у адказе сцвярджаецца, што “выданне было накіравана для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты і прадпрыемствы своечасова, 7 ліпеня 2010 года”. Таксама “Наша Ніва” падала пазоў у Генеральную пракуратуру і ліст у Міністэрства інфармацыі з просьбай разабрацца ў сітуацыі. Аднак, як кажа галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко, даказаць тое, што газета не прадавалася, будзе вельмі складана.

Скурко: “Дабіцца нейкага пацвярджэння будзе вельмі складана, апроч сведчання нашых чытачоў і людзей, якія не знайшлі газету ў шапіках”.