Белстат: 20% прадпрыемстваў харчовай прамысловасці стратныя
74 прадпрыемствы харчовай прамысловасці (амаль 20% ад агульнай колькасці) былі стратнымі па выніках працы ў 2009 годзе. Агульная сума стратаў склала 394 млн рублёў, паведамляе Белстат.
Аб'ём вытворчасці галіны ў студзені 2010-га павялічыўся на 4% і дасягнуў 1 трлн 665,5 млрд рублёў. Прырост адбыўся ў вытворчасці цукру, мяса, каньяку, тытуню ды інш., адначасова знізілася вытворчасць піва, вінаграднага віна, мінеральнай вады, сыру, адзначае БелаПАН.