“Белтэлекам” бясплатна пераключае ў рэжым танальнага набору

Са жніўня для ўсіх абанентаў “Белтэлекам” пераключэнне ў рэжым танальнага набору і атрыманне новых відаў абслугоўвання на электронных АТС здзяйсняецца бясплатна.
На новых электронных АТС пераключаць у рэжым танальнага набору будуць аўтаматычна – усіх жадаючых абанентаў, якія маюць тэлефоны, якія падтрымліваюць танальны набор.

Пры выкарыстанні тэлефоннага апарата з танальным наборам значна памяншаецца час набору нумара, выключаюцца памылкі пры злучэнні, з'яўляецца магчымасць карыстацца дадатковымі відамі абслугоўвання.

http://www.beltelecom.by/