"Белтэлекам" на 50% зніжае кошт паслуг для інтэрнэт-аператараў

РУП "Белтэлекам" з 1 лістапада на 50 адсоткаў знізіць кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў. Гэта трэцяе зніжэнне кошту паслугі сёлета. Кошт гарантаванай паласы прапускання для інтэрнэт-аператараў зніжаўся з 19 красавіка на 25 адсоткаў і з 1 ліпеня на 50 адсоткаў, паведамляе БелаПАН.