"Белтэлекам" шукае пастаўшчыка абсталявання для NGN-сетак
Прапановы па конкурсе прымаюцца да 14 жніўня 2007 года, яны павінны быць сапраўдныя на працягу 90 дзён пасля гэтай даты. "Белтэлекам" будзе выбіраць пастаўшчыка зыходзячы з умоў пастаўкі, мантажу і пуску ў эксплуатацыю абсталявання, навучання персаналу, а таксама далейшага гарантыйнага абслугоўвання сетак NGN, паведамляе "Прайм-ТАСС".
Пераможца конкурсу будзе абавязаны паставіць абсталяванне і праграмнае забеспячэнне паэтапна да першага-другога квартала 2008 года. За пастаўкі абсталявання "Белтэлекам" плануе разлічыцца уласнымі сродкамі ў беларускіх рублях або доларах.
Па азначэнні Міжнароднага саюза электрасувязі NGN – гэта сетка з камутацыяй пакетаў, здольная забяспечваць тэлекамунікацыйныя паслугі пры дапамозе шырокапалосных транспартных тэхналогій, якія падтрымліваюць такую якасць абслугоўвання, пры якой функцыянальнасць, што забяспечваецца, не залежыць ад выкарыстаных транспартных тэхналогій.