"Белтэлекам" змяніў свой сэрвісны нумар

З 5 траўня тэлефонны цэнтр абслугоўвання абанентаў фіксаванай сувязі прадпрыемства "Белтэлекам" змянла нумар. Цяпер гэты бясплатны сэрвіс даступны мінчанам па нумары 130. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў "Белтэлекама" - максімальна поўна інфармуе аб паслугах гэтага аператара.

Тут можна даведацца, дзе і як заключыць дагавор на ўстаноўку хатняга тэлефона або змену нумара, атрымаць інфармацыю аб тарыфах на паслугі тэлефоннай сувязі, адрасах і рэжыме працы пунктаў калектыўнага карыстання і сэрвісных цэнтраў "Белтэлекама", атрымаць падрабязную кансультацыю па дадатковых відах паслуг, што рэалізаваны на электронных АТС у Мінску.

На старым нумары тэлефоннага цэнтра абслугоўвання 198 дзейнічае аўтаінфарматар.