“Белтрансгаз” могуць прадаць датэрмінова
Беларусь будзе вымушаная ў першай палове наступнага года перагледзець умовы дамовы куплі-продажу і датэрмінова прадаць 50% акцый “Белтрансгазу” расійскаму “Газпрому”. На гэта, паводле экспертаў інтэрнэт-газеты “Заўтра тваёй краіны”, урад падштурхоўвае прагназуемы дэфіцыт грашовых сродкаў у бюджэце і пагаршэнне макра- і мікраэканамічнай сітуацыі ў краіне.
Па інфармацыі ананімных крыніц, такая прапанова сапраўды абмяркоўваецца на ўзроўні Мінфіна і Мінэнерга. Рэалізацыя гэтай ідэі магла б у наступным годзе прынесці ў бюджэт не 625 мільёнаў, а адразу 1 мільярд 875 мільёнаў долараў.
Нагадаем, згодна з умовамі беларуска-расійскай дамовы, падпісанай сёлета ў траўні, продаж 50% акцый “Белтрансгазу” павінен ажыццяўляцца паэтапна на працягу 2007-2010 гадоў.
Штогод “Газпром” мусіць атрымоўваць у сваю ўласнасць па 12,5% акцый беларускага прадпрыемства, выплачваючы за іх па 625 мільёнаў долараў.