Белы бусел гуляў па галоўнай плошчы Пінска (фота)

Сімвал Беларусі — белы бусел — не зважаючы на мінакоў, шпацыраваў па цэнтральнай плошчы Пінска. Праз некаторы час, супрацоўнікі гарадскога дому культуры злавілі птушку.
Выявілася, што птушка хворая. Цяпер вырашаецца, што рабіць з буслом, хто будзе яго апекуном і дапаможа перажыць зіму. 




Фота — Еўрарадыё