Бензін падаражэў на 2%
Канцэрн "Белнафтахім" зацвердзіў новыя рознічныя кошты на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС. У сярэднім яны падаражэлі на 2% і, па стане на 23 студзеня, складаюць за 1 літр: - бензін Нармаль-80 — 1940 рублёў,
- бензін АІ-92 — 2520 рублёў,
- бензін АІ-95 — 2840 рублёў,
- салярка — 2270 рублёў,
- біадызельнае паліва —1950 рублёў.
Прэс-служба канцэрна паведамляе, што падаражэнне "звязанае з коштавай сітуацыяй на сусветным нафтавым рынку. У параўнанні з вераснем 2009 года, калі адбылася папярэдняя карэктыроўка рознічных коштаў на нафтапрадукты, сярэднія біржавыя катыроўкі нафты ўзраслі на 15 адсоткаў".
Шкада, што "коштавая сітуацыя на сусветным нафтавым рынку" не мае адваротнага ўплыву на кошты на беларускае паліва. Калі нафта на біржах таннее, бензін у Беларусі захоўвае ранейшы кошт.
Цікава, што СМІ паведамлялі пра магчымы рост коштаў на бензін на 10% яшчэ пры пачатку студзеня. Але тады прэс-сакратарка "Белнафтахіма" Марына Касцючэнка аспрэчыла гэтую інфармацыю. "З 21 студзеня падвышэння коштаў на аўтазапраўках не будзе. У далейшым павелічэнне рознічных коштаў на нафтапрадукты магчымае, але яго памер будзе значна ніжэйшы, чым 10%", — прыводзіць словы сп. Касцючэнкі сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.