Берлінале адкрылі фільмам пра Rolling Stones

Прэм'ерны паказ фільма пра рок-ветэранаў Rolling Stones «Shine a Light» адкрыў Берлінскі кінафэст. Усе ўдзельнікі легендарнага гурта прайшліся па чырвонай дарожцы разам з рэжысёрам карціны Марцінам Скарсэзэ.

«Shine a Light» быў паказаны па-за конкурснай праграмай фэсту. Тым не менш, фільм выклікаў вялікую цікавасць, у прыватнасці, прэм'еру наведалі рок-спявачка Паці Сміт і актрыса Даян Кругер, якая з'яўляецца сябрам міжнароднага журы цяперашняга фэсту.

Вакаліст Rolling Stones Мік Джагер назваў працу Скарсэзэ «вельмі глыбокім поглядам на ўзаемаадносіны музыкаў на сцэне», якога ў іншых канцэртных фільмах яму раней бачыць не даводзілася.

Нагадаю, што ў аснову «Shine a Light» лёг выступ Rolling Stones у нью-ёркскім Beacon Theatre у 2006 годзе, падчас сусветнага тура A Bigger Bang.

Выхад фільма ў пракат запланаваны на красавік гэтага года.

Фота: www.dwmg.com